9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар – за пашырэнне сувязяў з Палестынай

22

Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым у найбліжэйшай перспектыве пашырэнне стасункаў з Палестынай, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы.

«Упэўнены, што недалёкі той час, калі нашыя стасункі выйдуць яшчэ на больш высокі ўзровень», - адзначыў беларускі кіраўнік, сустракаючыся ў чацвер з амбасадарам Палестыны ў Менску Мунтасерам Абу Зэйдам з нагоды заканчэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Звяртаючыся да амбасадара, Лукашэнка падкрэсліў, што за час працы ў Беларусі ім быў закладзены «добры падмурак для таго, каб паглыбіць нашыя гандлёва-эканамічныя стасункі. Можаце быць упэўненыя, што Беларусь заўсёды будзе прытрымвацца той лініі, якой мы прытрымваліся ў апошні час».

Паводле яго словаў, палестынскі амбасадар «зрабіў вельмі шмат што, асабліва ў апошнія тры гады, калі з'яўляўся старэйшынай дыпламатычнага корпуса». «Я ўдзячны вам за гэтую пазіцыю», - адзначыў Лукашэнка. «Ведаю, што вы застаяцёся працаваць у дыпламатычным корпусе Палестыны і спадзяюся, што вы будзеце памятаць, што пакінулі часцінку сваёй душы ў Беларусі», - сказаў ён.

У сваю чаргу палестынскі дыпламат выказаў падзяку і ўдзячнасць Лукашэнку з боку кіраўніцтва Палестыны «за вашую падтрымку, за вашую пазіцыю, што да палестынскай праблемы». «22 гады я працаваў за мяжой, Беларусь пакіне ў мяне самыя лепшыя ўспаміны», - адзначыў Абу Зэйд.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках