Попыт на валюту перавышае прапанову
14- 20.09.2010, 13:06
Трэці месяц запар попыт насельніцтва на замежную валюту перавышае прапанову.
У жніўні чыстае набыццё насельніцтвам замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) склала эквівалент $35 млн. супраць $60 млн. у ліпені і $30,9 млн. у чэрвені, у той час як у траўні, наадварот, быў зафіксаваны чысты продаж на суму $29,9 млн., паведамляе АФН.
У прыватнасці ў жніўні прадалі $613,5 млн. (на 12,9% больш чым у ліпені), набылі - $648,5 млн. (на 7,5% больш чым у папярэднім месяцы), паведамляе Нацбанк.
У тым ліку продаж наяўнай валюты склаў $605,5 млн. (на 12,9% больш), набыццё - $615,7 млн. (на 7,3% больш). Продаж і набыццё безнаяўнай валюты склалі адпаведна $8,0 млн. (на 9,6% больш) і $32,7 млн. (на 10,1% больш).
Такім чынам, чысты попыт па наяўнай валюце ў жніўні склаў $10,2 млн. (супраць $37.5 млн. у ліпені), па безнаяўнай валюце - $24,7 млн. (супраць $22.4 млн.).