9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Расея будуюць нафтаправод у абыход Беларусі

24

Завод Рыната Ахметава паставіць трубы для будаўніцтва абыходнага нафтаправода вакол Беларусі.

Як піша ўкраінскі часопіс «Дело» у матэрыяле пад загалоўкам «Рынат Ахметаў дапаможа Крамлю ў барацьбе з Лукашэнкам», Харцызкі трубавы завод і расейскі дзяржаўны аператар магістральных нафтаправодаў «Транснафта» заключылі кантракт на пастаўку трубаў вялікага дыяметра. Пастаўляць свае трубы Харцызскі трубавы завод, які ўваходзіць у групу Рыната Ахметава «Метінвест», будзе расейскай кампаніі на будаўніцтва «Балтыйскай трубаправоднай сістэмы – 2» (БТС-2), па якой плануецца транспартаваць нафту ў расейскія балтыйскія парты ў абыход Беларусі.

Бакі аб'ёмы кантракту не каментуюць, аднак як заяўляюць у «Транснафце» у жніўні было адгружана з украінскага прадпрыемства трубаў дастатковых для будаўніцтва 60 км трубаправода. Дзякуючы гэтым пастаўкам, украінскі завод змог у жніўні павялічыць сваю вытворчасць практычна на 70%, з 14,83 тыс. тон у ліпені да 25,3 тыс. тон.

Гэты кантракт, на думку экспертаў, дапаможа прадпрыемству вярнуцца на расейскі рынак і значна павялічыць сваю загрузку.

Паводле ацэнак аналітыка інвестыцыйнай кампаніі Драган Капітал Аляксандра Макарава, агульны аб'ём паставак трубаў вялікага дыяметра для завяршэння БТС-2 можа скласці каля 120 тыс. тон. Таксама, калі ў бакоў атрымаецца наладзіць дзелавыя стасункі, эксперты чакаюць і магчымыя новыя кантракты для ХТЗ ад расейскай кампаніі, што яшчэ палепшыць сітуацыю на заводзе.

«Дзякуючы падпісанню новых кантрактаў у другім паўгоддзі ХТЗ можа павялічыць вытворчасць на 100-120% у параўнанні з першым паўгоддзем, і ў цэлым за гэты год выпусціць 310-330 тыс. тон трубаў», - лічыць аналітык ІК Драган Капітал Аляксандр Макараў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках