10 чэрвеня 2026, Серада, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны самалёт разбіўся пад Ганцавічамі (Абноўлена)

73
Ваенны самалёт разбіўся пад Ганцавічамі (Абноўлена)

У авіякатастрофе разбіўся МіГ з Баранавіцкай ваеннай авіябазы.

23 верасня каля 17.00 у Берасцейскай вобласці падчас планавых палётаў пры выкананні элементаў пілатажу падвышанай складанасці на малых вышынях пацярпеў катастрофу самалёт МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сілаў (Баранавічы), перадае БелаПАН.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрствы абароны Беларусі, экіпаж паветранага судна ў складзе лётчыка 1-га класа, камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі падпалкоўніка Сяргея Каваленкі і лётчыка 2-га класа, намесніка камандзіра авіяцыйнага звяна маёра Аляксандра Жыгайлы, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, адвёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося яе крушэнне. Пілоты загінулі.

Прычыны і абставіны таго, што адбылося, высвятляе спецыяльная камісія ваеннага ведамства.

Нагадаем, 30 жніўня 2009 года падчас паказальных выступаў на авіяшоў у польскім Радаме пацярпеў катастрофу Су-27 гэтай жа авіябазы. Два пілоты загінулі.

21 красавіка 2010 года падчас ажыццяўлення планавага палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасці пры выкананні манеўру падвышанай складанасці адбылося сутыкненне ў паветры двух самалётаў МіГ-29 927-й знішчальнай авіяцыйнай базы (Бяроза, Берасцейская вобласць). Нядаўна гэта авіяцыйнае злучэнне ўвайшло ў склад 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы.

У выніку адна з машынаў атрымала пашкоджанні, якія не дазволілі працягнуць палёт. Лётчык здолеў вывесці знішчальнік у раён 210-га авіяцыйнага палігона і, пераканаўшыся ў адсутнасці населеных пунктаў, катапультаваўся. Прафесійныя дзеянні другога пілота дазволілі другой машыне паспяхова прызямліцца на базавым аэрадроме.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках