9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя прапануе ўсталяваць відэакамеры ў дварах

42

Праваахоўчыя органы Менска лічаць, што ўсталяванне відэакамераў - гэта эфектыўны спосаб барацьбы са злачыннасцю.

На думку міліцыі, такая мера дазволіць знізіць колькасць кватэрных крадзяжоў. Пакуль большасць дамоў абароненыя толькі дамафонамі, але нават наяўнасць металічных дзвярэй мае станоўчы эфект. Пасля ўсталявання відэаназірання колькасць выпадкаў крадзяжоў у ліфтах зменшыцца і стане больш парадку на лесвічных клетках. Накіруюць аб'ектывы камераў і на паркоўкі ў дварах, піша інтэрнэт-газета «Мы».

«Гэта дазволіць нам адсочваць сітуацыю, якая складаецца ў дварах па крадзяжы матэрыяльных каштоўнасцяў з аўтамашынаў – каўпакоў, люстэркаў, шчотак і г.д. Дазволіць фіксаваць гэтыя правапарушэнні, злачынствы, паспрыяе своечасоваму затрыманню асобаў, якія здзейснілі гэтае злачынства», - сказаў Ігар Яўсееў, намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках