Беларусь - эканамічны аўтсайдэр рэгіёна
2- 29.09.2010, 9:56
Беларусь увайшла ў лік найбольш эканамічна нестабільных краінаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Паводле дадзеных рэгіянальнага даследавання, праведзенага сеткай PricewaterhouseCoopers, эканоміка Цэнтральнай і Усходняй Еўропы аднаўляецца пасля крызісу, аднак па-ранейшаму адкрытая для рызыкаў, паведамляе «Мы».
Найлепшыя паказчыкі стабільнасці эканомікі маюць Чэхія, Славакія і Расея.
Рост эканомікаў дзяржаваў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, што затармазіўся, падатковыя паступленні, якія знізіліся, дэфіцыт бюджэту і даўгавая нагрузка, якая расце, утвараюць небяспечную камбінацыю, якая, у выпадку новай магчымай нестабільнасці глабальных фінансавых рынкаў можа пацягнуць за сабой паўтарэнне грэчаскага сцэнара ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, лічаць эксперты.
Эканамічна няўстойлівая сітуацыя сёння назіраецца ў Беларусі, Украіне, Латвіі і Літве.