9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Арлоўскай сутыкнуліся адразу некалькі аўтамабіляў (Фота)

15

Тры аўтамабілі сутыкнуліся насупраць гарадской клінічнай бальніцы №7, размешчанай на вуліцы Арлоўскай у Менску 2 верасня.

Паводле словаў сведкі аварыі, якія пацвердзіла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Цэнтральнага РУУС Менска Анастасія Цыбіна, па вуліцы Арлоўскай у кірунку плошчы Бангалор у трэцяй паласе рухаўся Citroen. Ён спыніўся для павароту налева ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця». За першым аўтамабілем прытармазіў Mercedes, у які ўрэзаўся ззаду Opel. У выніку Mercedes сутыкнуўся з Citroen, які стаяў наперадзе, перадае interfax.by.

«Праз хвіліну пасля аварыі спыніўся патруль ДАІ, які праязджаў міма, хуткая дапамога - з суседняй бальніцы - прыбыла на месца праз 5 хвілін», - піша наш чытач Сяргей.

Opel, паводле словаў сведкі, атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. Пры гэтым падушка бяспекі ў кіроўцы спрацавала, у жанчыны-пасажыра - не. Яна атрымала траўмы і была шпіталізаваная. Кіроўца Opel, пааодле словаў А. Цыбінай, таксама дастаўлены ў бальніцу. Кіроўцы і пасажыры іншых машын не пацярпелі.

Абставіны здарэння удакладняюцца. На дадзены момант вядома, што кіроўца аўтамабіля Opel з-за нейкіх прычынаў нават не спрабаваў прытармазіць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках