29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва лічыць Астравецкую АЭС «раздражняльнікам»

2

Планы Беларусі будаваць АЭС ля літоўскай мяжы выклікаюць у кіраўніка МЗС Літвы Аўдронюса Ажубаліса непакой.

Аўдронюс Ажубаліс заявіў у Менску, што гэта можа стаць раздражняльнікам у стасунках дзвюх краінаў, перадае «Радыё Свабода».

Ажубаліс папрасіў свайго беларускага калегу Сяргея Мартынава падумаць на гэты конт:

«Я думаю, і сказаў пра гэта свайму калегу, што гэта можа быць доўгатэрміновым раздражняльнікам. Я вельмі шчыра папрасіў яго падумаць, ці патрэбны гэты раздражняльнік для сяброўства нашых народаў, якое працягваецца ўжо сотні гадоў?», - падкрэсліў літоўскі міністр.

Акрамя таго, Ажубаліс адзначыў, што пагадненне з Беларуссю аб малым памежным руху можа быць падпісанае ўжо сёлета.

Пытанне транзіту ўкраінскай энергіі ў Літву праз Беларусь не абмяркоўваўся падчас сустрэчы міністраў, аднак Ажубаліс звярнуў увагу свайго беларускага калегі на сітуацыю з рамонтам высакавольтнай лініі электраперадачаў, якія ідуць ад Смаленскай АЭС у Літву праз тэрыторыю Беларусі: «Я выказаў у сувязі з гэтым сур'ёзную заклапочанасць, паколькі гэта можа стварыць праблемы для жыхароў Літвы», цытуе міністра партал ru.DELFI.lt.

Аўдранюс Ажубаліс не ўзнімаў пытанне аб справе паліцыянта Лайманаса Банкаўскаса, матэрыялаў якога так і не ўбачылі ў Вільні. «Пра гэта я не пытаўся, паколькі ў дадзены момант гэтае пытанне вывучае Міністэрства ўнутраных справаў і, думаю, што гэтага дастаткова. Я мяркую, што нашыя службы высвятляць і паставяць кропку ў гэтай гісторыі», - лічыць міністр.

Кіраўнкі МЗС Літвы Аўдранюс Ажубаліс у сераду прыняў удзел у трохбаковай сустрэчы міністраў замежных справаў Літвы, Беларусі і Украіны ў Менску, падчас якога бакі абмеркавалі сумесныя праекты ў межах праграмы ЕЗ «Усходняе партнёрства».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках