6 траўня 2024, панядзелак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС абяцае запрасіць экспертаў АБСЕ

9

Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы гібель журналіста Алега Бябеніна.

«Сёння на паседжанні пленарнай Рады АБСЕ будзе зробленая заява пра тое, што Беларусь гатовая запрасіць аднаго-двух экспертаў для расследавання смерці Алега Бябеніна», - заявіў прэс-сакратар - начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных у чацвер на брыфінгу ў Менску, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Савіных дадаў, што гэтая заява будзе зробленая «па Венскім часе, прыкладна да абеду. Акрамя таго, гэтая інфармацыя будзе даведзеная да акрэдытаваных у Беларусі амбасадараў краінаў, якія ўваходзяць у АБСЕ».

Андрэй Савіных падкрэсліў, што запрашэнне знешніх экспертаў з'яўляецца беспрэцэндэнтным крокам як для Беларусі, так і для іншых краінаў. «Гэты крок прадыктаваны нашай заклапочанасцю і здзіўленнем у сувязі са шматлікімі інсінуацыямі ў СМІ і з боку асобных прадстаўнікоў міжнародных структураў», - сказаў прэс-сакратар МЗС Беларусі.

Прэс - сакратар выказаў надзею, што запрашэнне незалежных міжнародных экспертаў «дазволіць выключыць неаб'ектыўныя ацэнкі ходу і вынікаў расследавання». У той жа час ён падкрэсліў, што кампетэнтныя органы Беларусі з максімальнай адказнасцю і выкананнем усіх нормаў міжнароднага права падышлі да расследавання смерці Алега Бябеніна.

«Смерць чалавека заўсёды трагедыя», - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі. Ён выказаў спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках