25 красавiка 2024, Чацвер, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У нас няма цэнзуры як у Расеі

68

У Беларусі гінуць журналісты. А дыктатар, які знішчаў усе 16 гадоў свайго кіравання свабоду слова, заяўляе, што тут няма цэнзуры.

Аляксандр Лукашэнка лічыць беспадстаўнымі заявы пра наяўнасць у краіне цэнзуры і дыктатуры.

«Мы - адкрытая краіна, і таму ніякай цэнзуры і дыктатуры тут няма», - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер з дзеячамі культуры па пытанні развіцця кінематаграфіі, перадае «Інтэрфакс».

Кіраўнік адзначыў, што для таго, «каб быць ва ўсіх пытаннях цэнзарам, трэба валодаць неабходнымі рэсурсамі. У Беларусі такога рэсурсу няма, і гэта аб'ектыўная прычына таго, што тут ніколі не будзе той цэнзуры, пра якую, на жаль, сёння кажуць у нашай Расеі».

Паводле яго словаў, нельга сцвярджаць, што «нехта тут глядзіць, каб нешта забараніць ці не забараніць. Гэта немагчыма, сёння іншы час».

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках