10 чэрвеня 2026, Серада, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Статкевіч даслаў паштоўку свайму бацьку

61
Мікола Статкевіч даслаў паштоўку свайму бацьку

Бацька арыштаванага кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча Віктар Паўлавіч Статкевіч атрымаў ад сына паштоўку.

19 студзеня Віктару Статкевічу споўніцца 85 гадоў. Сын павіншаваў яго з юбілеем.

Віктар Статкевіч сказаў “Народнай Волі”: “Ведаеце, я заплакаў. Я так хвалююся за яго. Мікола павіншаваў мяне і просіць прабачэння, што ён не са мной... Старшаму сыну я сказаў, каб не прыязджаў сюды ў Беларусь, бо яшчэ і яго арыштуюць. Я ж глядзеў гэты фільм БТ. Ведаю, пра якога Сашу там была размова. Гэта вядомы адзін правакатар. Ён жыве ва Ўкраіне. А калі старшы сын паедзе, то яны зробяць нейкую новую правакацыю. Чаго можна чакаць ад уладаў?

Я ў часы вайны шмат чаго перажыў... Мяне нават на расстрэл вадзілі, а бацька мой закрыў мяне сваёй спіной... Але тады ўжо нашы танкі былі пад Слуцкам. Зараз, я думаю, фашысты так не здзекваліся з людзей як гэтыя...

Я ведаю, што сын трымае галадоўку. Ведаю, што яго могуць толькі гвалтоўна неяк карміць, каб не памёр, бо сам ён не спыніцца. Таму вельмі непакоюся за яго. Атрымліваю цяпер шмат лістоў і паштовак ад самых розных людзей. Нават не чакаў такой падтрымкі. Дай, Бог, каб усё было добра”.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках