Органы апекі пабывалі дома ў Данілы Саннікава
25- 18.01.2011, 21:24
18 студзеня супрацоўнікі органаў апекі Партызанскага раёна Менска абследавалі ўмовы пражывання Данііла - маленькага сына экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп.
Пра гэта БелаПАН паведаміў бацька журналісткі Уладзімір Халіп.
Па ягоных словах, на працягу некалькіх гадзін тры супрацоўнікі органаў апекі складалі санітарна-тэхнічную характарыстыку кватэры Саннікава і Халіп. Супрацоўнікам органаў апекі былі перададзеныя ўсе неабходныя дакументы для афармлення апекі над хлопчыкам, згодна якім, па стане здароўя бабуля Люцына Халіп можа быць апекуном свайго ўнука Данііла, сказаў Уладзімір Халіп.
Ён адзначыў, што пытанне аб устанаўленні апекі можа быць разгледжанае ў канцы студзеня адміністрацыяй Партызанскага раёна Менска.
