25 красавiка 2024, Чацвер, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генсакратар Сацінтэрну заклікаў Лукашэнку тэрмінова вызваліць палітвязняў

1

Генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыяналу Луіс Аяала заклікаў беларускія ўлады і Аляксандра Лукашэнкіунеадкладна вызваліць палітвязняў.

"Усё, што я пачуў адносна рэакцыі ўладаў на масавую дэманстрацыю, наступствы гэтых падзей - непрымальна, - заявіў Аяала 20 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску. - Арыштавана больш за 700 чалавек, многія былі збітыя, экс-кандыдаты ў прэзідэнты ўжо месяц знаходзяцца ў зняволенні, да іх не пускаюць адвакатаў. Такога не адбываецца ні ў адной краіне. Міжнародная супольнасць чакае, што ўсе арыштаваныя будуць вызваленыя ужо сёння", перадае БелаПАН.

Аяала адзначыў, што былых кандыдатаў у прэзідэнты арыштоўваюць ў Беларусі на двух апошніх прэзідэнцкіх выбарах. "Гэта не павінна стаць сістэмай у беларускай палітыцы. Я не бачыў ні ў адной краіне, каб арыштоўваліся кандыдаты ў прэзідэнты. Выбары - сам па сабе адкрыты працэс. Арышты кандыдатаў - гэта нешта шокавае для мяне. Бо яны прадстаўляюць пэўны сегмент грамадзтва", - сказаў ён.

Па словах Аяалы, Беларусь стаіць перад важным выбарам. "Можна рухацца наперад сумесна з іншымі нацыямі па шляху дэмакратыі, павагі правоў чалавека, а можна існаваць ва ўсё большай ізаляцыі", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках