20 красавiка 2024, Субота, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская служба EuroNews налічыла Лукашэнку 80% галасоў

51
Расейская служба EuroNews налічыла Лукашэнку 80% галасоў

Журналісты расейскай службы EuroNews ў каментары да рэпартажу аб прыняцці жорсткай рэзалюцыі ў Еўрапарламенце і апошніх падзеях у Беларусі налічылі Лукашэнку 80% галасоў падчас апошніх выбараў прэзідэнта.

Гэта нават крыху больш, чым здолела намаляваць Лідзія Ярмошына, кіраўнік марыянеткавага ЦВК, абвясціўшая аб "перамозе" узурпатара з вынікам 79,65%. Паказальна, у арыгінальнай версіі рэпартажу аб Беларусі на ангельскай мове ў закадровым каментары няма і намёку на легітымнасць і народную падтрымку дыктатара.

EuroNews - вядучы еўрапейскі навінавы тэлеканал, які сумяшчае відэахроніку сусветных падзей і каментары на дзесяці розных мовах. Канал EuroNews быў створаны ў Францыі ў 1992 годзе па ініцыятыве Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза з мэтай даць еўрапейцам навінавую службу, якая адлюстроўвае іх агульныя інтарэсы і перспектывы. Вяшчанне EuroNews пачалося з 1 студзеня 1993 года. Руская версія канала EuroNews робіцца ў Ліёне (Францыя), дзе размяшчаецца штаб-кватэра канала. Саўладальнік канала ў Расеі - УДТРК. Расейскамоўны канал ўваходзіць у пакеты вяшчання розных аператараў і транслюецца ў Беларусі.

Рэпартаж на расейскай мове можна ўбачыць тут.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках