24 красавiка 2024, Серада, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская Wikipedia больш не будзе называць нашу краіну "Белоруссия"

32

30 студзеня ў расейскай Вікіпедыі афіцыйна была змененая назва нашай краіны: з варыянту "Белоруссия" на "Беларусь".

На тэму, як жа правільна называць краіну было нямала спрэчак. Прыхільнікі "Белоруссии" абапіраліся на традыцыі расейскай мовы, маўляў, менавіта так на ёй гучыць назва суседняй дзяржавы.

А вось адэпты "Беларусі" схіляліся да таго, што былая назва ўжо неактуальная, а ў Канстытуцыі РБ па-расейску напісана "Рэспубліка Беларусь".

У гэтую палеміку быў уцягнуты нават прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, які выказаўся за назву "Беларусь".

Цяпер аўтары Вікіпедыі спадзяюцца, што спрэчак на гэтую тэму стане прыкметна менш, піша "Наша Ніва".

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках