19 красавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нунцый Папы Рымскага адмовіў сваякам палітзняволеных

7
Нунцый Папы Рымскага адмовіў сваякам палітзняволеных

Яго Высокапраасвяшчэнства Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Марцін Відавіч адмовіўся сустрэцца са сваякамі вязняў КДБ.

Як стала вядома charter97.org, прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы "Вызваленне", якая аб'ядноўвае сваякоў палітычных зняволеных, што ўтрымліваюцца ўладамі ў СІЗА КДБ, не змаглі сустрэцца з Нунцыям. У сустрэчы ім было адмоўлена без тлумачэння прычын.

Сваякі хацелі перадаць ліст Папе Рымскаму Бенедыкту XVI з просьбай дапамагчы ў вызваленні кандыдатаў у прэзідэнты, актывістаў і журналістаў, арыштаваных пасля разгону мірнай акцыі пратэсту 19 снежня.

Прапануем вашай увазе тэкст гэтага ліста:

Святому Айцу Папе Бенедыкту XVI

Сваякі арыштаваных палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і простых грамадзян накіравалі на імя Папы Бенедыкта XVI ліст с просьбай падтрымаць малітвай і дапамагчы вызваліць з турмаў невінаватых.

Ваша Святасць, мы, сваякі арыштаваных 19 снежня ў Мінску палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і простых грамадзян, звяртаемся да Вас за дапамогай.

Ноч з 19 на 20 снежня сталася для беларусаў адным з самых страшных момантаў у найноўшай гісторыі. Пратэстуючы супраць фальсіфікацыі выбараў, на вуліцы беларускай сталіцы выйшла больш за 50 тысяч чалавек, але ўлады пайшлі на беспрэцэдэнтныя па жорсткасці рэпрэсіі, спрабуючы ўтрымаць уладу любой цаной. Тысячы людзей былі збітыя, многія з іх кінутыя ў турмы.

На працягу адной ночы, якая рушыла за днём выбараў, было збіта і арыштавана больш за тысячу чалавек. Сёння гэтыя людзі знаходзяцца ў беларускіх турмах. У турме КДБ сёння ўтрымліваюцца 23 чалавекі, 5 з якіх - кандыдаты ў прэзідэнты на мінулых выбарах, 3 - журналісты, астатнія - кіраўнікі штабоў і давераныя асобы кандыдатаў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, крымінальны артыкул за якія прадугледжвае да 15 гадоў турмы. Сёння гэтыя людзі сталі закладнікамі ўлады, як і астатнія дзевяць з паловай мільёнаў беларусаў, якія жывуць у краіне.

Сёння Беларусь пагружаная ў імглу. Працягваюцца арышты актывістаў, пагромы рэдакцый незалежных сайтаў і газет, ператрусы на кватэрах. Улады шантажуюць палітвязняў іх маленькімі дзецьмі, якія ў іх засталіся на волі.

Мы хочам звярнуцца да Вас за дапамогай.

Просім Вас сваёй малітвай падтрымаць тых беларусаў, якія знаходзяцца сёння ў бядзе, і выкарыстаць увесь свой аўтарытэт для таго, каб невінаватыя былі вызваленыя з турмаў.

Грамадзянская ініцыятыва сваякоў палітвязняў «Вызваленне»

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках