9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Венгрыі выступае за ўвядзенне санкцый

Кіраўнік МЗС Венгрыі, якая старшынюе зараз у ЕЗ, Януш Мартоні выступае за ўвядзенне санкцый у дачыненні беларускага рэжыму.

У той жа час, ён пакуль не выключыў удзел Беларусі ў саміце "Ўсходняга партнёрства", паведамляе ІА "Регнум".

"Я асабіста выступаю за санкцыі, але гэта павінныя быць санкцыі, якія закрануць прадстаўнікоў рэжыму, а не простых грамадзян", - заявіў Мартоні. Ён падкрэсліў, што "расчараваны і шакаваны" тым, што адбылося ў Менску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

Кажучы аб "Усходнім партнёрстве", міністр нагадаў, што два гады таму, Беларусь удзельнічала ў саміце, але не на самым высокім узроўні. "Мы павінныя знайсці гнуткае рашэнне гэтага пытання", - заявіў ён, перадае РАР.

5 студзеня амбасадар Венгрыі ў Беларусі Ферэнц Контра заявіў, што Еўразвяз зацікаўлены ў тым, каб Беларусь прыняла ўдзел у маючым адбыцца саміце "Усходняга партнёрства" у якасці паўнапраўнага партнёра. "З прычыны падзей апошніх двух тыдняў у нас складваецца ўражанне, што жаданне супрацоўніцтва падае з беларускага боку. Пакуль мы аналізуем сітуацыю і не хацелі б рабіць паспешлівых высноваў", - заявіў амбасадар. "Некаторыя людзі няправільна ацэньваюць сітуацыю і не разумеюць, што з ЕЗ можна працаваць на аснове пэўных прынцыпаў. Калі гэтыя прынцыпы не паважаюцца, то не можа быць супрацоўніцтва". Таму, калі афіцыйны Менск імкнецца "паўнавартасна ўдзельнічаць ва Ўсходнім партнёрстве, то сёе-тое трэба мяняць", - адзначыў ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках