23 лiпеня 2019, aўторак, 21:43
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Венецыянская камісія назвала новыя законы рэпрэсіўнымі

5

Кансультанты Рады Еўропы ў канстытуцыйных пытаннях рэзка раскрытыкавалі Беларусь за яе стаўленне да НУА.

У ходзе пленарнай сесіі ў Венецыі Камісія адзначыла, што на працягу апошніх дзесяці гадоў амаль усе праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі былі пазбаўленыя рэгістрацыі. Венецыянская камісія таксама выказала шкадаванне з нагоды зменаў у Крымінальным кодэксе, якія душаць свабоду асацыяцый. «Беларускія заканадаўцы адобрылі пакет паправак, якія значна пашыраюць паўнамоцтвы КДБ, дазваляючы у тым ліку ўварванне ў дамы, у дадатак да забароны замежнага фінансавання НУА. Як толькі законапраект будзе прыняты, службы бяспекі атрымаюць права ўрывацца ў офісы арганізацый, а таксама ў жылыя памяшканні, калі будуць лічыць, што там здзяйсняецца злачынства ці хаваецца падазраваны», - нагадваецца ў прэс-рэлізе Камісіі.

Камісія таксама далучаецца да крытыкі Беларусі, як адзінай еўрапейскай краіны, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне.

Венецыянская камісія - кансультатыўны орган па канстытуцыйным праве, створаны пры Радзе Еўропы ў 1990 годзе. Асноўная форма працы Камісіі - аналіз законаў і законапраектаў, якія закранаюць праблемы канстытуцыйнага права, у тым ліку стандарты выбараў, правы меншасцяў і г.д. Высновы камісіі шырока выкарыстоўваюцца ПАРЕ як адлюстраванне «еўрапейскіх стандартаў у галіне дэмакратыі».

Беларусь з'яўляецца асацыяваным сябрам Венецыянскай камісіі.