10 чэрвеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку выставілі на Frieze Art Fair сярод крывавых дыктатараў свету (Фота)

43

Партрэт Лукашэнкі быў заўважаны на Frieze Art Fair - найбуйнейшым кірмашы сучаснага мастацтва ў Лондане.

На кірмашы Frieze Art Fair прадставілі працы некалькіх тысяч мастакоў з усяго свету і каля 170 галерэй.

Нью-ёркская галерэя Bortolami прадставіла некалькі праектаў, сярод якіх інсталяцыя знакамітага нямецкага мастака Джонатана Месэ Yet To Be Titled, піша ў сваім блогу кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін.

«Дастаткова дзіўная рэфлексія на тэму дыктату, адным з элементаў якой з'яўляюцца карткі, кшталту бейсбольных, з той толькі розніцай, што на іх паказаныя фотаздымкі і «тактыка-тэхнічныя дадзеныя» дыктатараў найноўшай гісторыі, кшталту Хусэйна, Гітлера, Стрэснера, Мусаліні, Сталіна...

Інсталяцыя захапіла мяне ўсяго на некалькі хвілін, а вось малодшая дачка выказала непадробную цікавасць да асоб дыктатараў. І, трэба сказаць, ейная цікавасць была ўзнагароджаная - на падлозе, у кампаніі забойцаў і гвалтаўнікоў валяўся і наш калгасны дурылка. Мяркую, яму будзе прыемна апынуцца ў такой кампаніі, але асабіста мне гэтая сустрэча радасці не прынесла», - напісаў Мікалай Халезін.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках