Генадзя Фядыніча арыштавалі ў аэрапорце
9- 25.10.2011, 16:55
Старшыню прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча знялі з самалёта ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».
Прафсаюзнага лідэра даставілі ў суд Савецкага раёна Менска. Зараз да Генадзя Фядыніча накіроўваецца адвакат, паведаміла «Беларускаму партызану» юрыстка прафсаюза Жанна Запрыварына.
Нагадаем, што Фядыніч быў адным з арганізатараў Народнага сходу, які прайшоў 8 кастрычніка. Другі сустаршыня мерапрыемства - Віктар Івашкевіч ужо аштрафаваны за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі на 40 базавых велічынь.