МЗС: Уса памілавалі зыходзячы з уласных патрэбаў
52- 3.10.2011, 11:40
Кандыдата ў прэзідэнты Зміцера Уса памілавалі не па чыім-небудзь патрабаванні, заявіў міністр замежных справаў Беларусі.
Сяргей Мартынаў 3 кастрычніка ў парламенце журналістам, каментуючы памілаванне Зміцера Уса, заявіў, што «мы займаемся не выкананнем чыіх-небудзь патрабаванняў, а захаваннем уласных законаў», піша БелаПАН.
Мартынаў падкрэсліў, што ў краіне «прымаюцца рашэнні, зыходзячы з яе ўласных патрэбаў».
Нагадаем, Зміцер Ус, прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску 19 снежня 2010 года і асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, быў вызвалены ўвечары 1 кастрычніка на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб ягоным памілаванні.