28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забароненая «масавая бяздзейнасць»

263
У Беларусі забароненая «масавая бяздзейнасць»

(абноўлена) Папраўкі ў «Закон аб масавых мерапрыемствах» дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» вельмі аператыўна прынялі 3 кастрычніка адразу ў двух чытаннях.

Пра гэта паведамілі «Еўрарадыё» ў прэс-службе «палаты прадстаўнікоў». Цяпер папраўкі ў закон павінен разгледзець яшчэ «савет рэспублікі».

Папраўкі былі распрацаваныя пасля поспеху масавых «маўклівых» акцый. Праект зменаў у закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», падрыхтаваны Саўмінам, прадугледжвае неабходнасць дазволу не толькі на масавыя дзеянні, але і на бяздзейнасць.

Як перадае «Інтэрфакс-Захад», у законапраекце адзначаецца, што «да пікетавання прыраўноўваецца сумесная масавая прысутнасць грамадзянаў у загадзя вызначаным грамадскім месцы (у тым ліку пад адкрытым небам) і ўсталяваны час для здзяйснення загадзя вызначанай дзеі, арганізаванай, у тым ліку, праз глабальную кампутарную сетку Інтэрнэт або іншыя інфармацыйныя сеткі, для публічнага выказвання сваiх грамадска-палітычных настрояў або пратэсту».

Урад прапаноўваў прыраўняць да пікетавання сумесную масавую прысутнасць грамадзянаў у загадзя вызначаным грамадскім месцы (у тым ліку пад адкрытым небам) для здзяйснення «загадзя вызначанага дзеяння або бяздзейнасці». З тэксту законапраекта былі прыбраныя словы «дзеяння або бяздзейнасці» і замененыя на слова «дзеі».

Дакумент паступіў у «палату прадстаўнікоў» 20 ліпеня і знаходзіўся на падрыхтоўцы ў Сталай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Нагадаем, што маўклівыя акцыі пратэсту праходзяць у Беларусі з лета гэтага года. Удзел у іх прынялі за гэты час дзясяткі тысяч чалавек. Парадку дзвюх тысяч чалавек былі пакараныя арыштамі на тэрмін да 15 сутак толькі за тое, што моўчкі пляскалі ў ладкі на знак пратэсту супраць дыктатуры ў краіне.

Напісаць каментар 263

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках