9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галаванаў зняты з пасады міністра юстыцыі

91
Галаванаў зняты з пасады міністра юстыцыі

Адпаведны ўказ падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 4 кастрычніка.

Выконваючым абавязкі міністра юстыцыі беларускі кіраўнік прызначыў першага намесніка міністра юстыцыі Аляксандра Білейчыка, піша БелаПАН.

Галаванаў узначальваў Міністэрства юстыцыі 10 гадоў. Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта Мінюста, ён быў прызначаны на гэтую пасаду 1 кастрычніка 2001 года. Да таго, з 2000-га па 2001 год, быў начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, а яшчэ раней, у 1996-2000 гадах, - намеснікам, першым намеснікам міністра юстыцыі Беларусі.

Занесены ў «чорны спіс» неўяздных у ЗША і Еўразвяз. Пры Галаванаве былі закрытыя дзясяткі непажаданых уладам няўрадавых арганізацый Беларусі.

Аляксандр Білейчык нарадзіўся ў 1964 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў у 1981 годзе токарам магілёўскага заводу «Электрарухавік». З 1982-га па 1984 год служыў у памежных войсках КДБ СССР.

Пасля заканчэння ў 1990 годзе Беларускага дзяржаўнага універсітэта працаваў памочнікам, старэйшым памочнікам пракурора Магілёўскага раёна, пасля з 1993-га па 1998 год - суддзём суда Кастрычніцкага раёна Магілёва. У 1996 годзе скончыў аддзяленне міжнароднага права Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі. З мая 1998 года па май 2005 года - першы намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.

У чэрвені 2005 года ўзначаліў галоўнае ўпраўленне судовых органаў Мінюста Беларусі. З 30 снежня 2006 года прызначаны намеснікам міністра юстыцыі, а з 9 студзеня 2009 года - першым намеснікам міністра юстыцыі Беларусь.

Жанаты (жонка таксама юрыстка), ёсць дачка.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках