9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова: Прадпрыемствы ўсё ж такі асцярожнічаюць

53
Ермакова: Прадпрыемствы ўсё ж такі асцярожнічаюць

Аб сітуацыі на валютным рынку Аляксандру Лукашэнку 6 кастрычніка далажыла Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

«Дадсесія Беларускай валютна-фондавай біржы працуе, працуе наяўны рынак. Нейкіх перашкодаў або затрымак у прынцыпе няма. Адзінае, хацелася б, каб на рынак ішло больш прапановаў, а пакуль прадпрыемствы ўсё ж такі, напэўна, асцярожнічаюць», - сказала Старшыня Праўлення Нацбанка.

Надзея Ермакова адзначыла, што не здзяйсняецца якога-небудзь адміністрацыйнага ціску ці рэгулявання з боку Нацыянальнага банка на пазабіржавы рынак. Курс беларускага рубля ўсталёўваецца рынкавымі механізмамі і змяняецца нязначна.

Для ўсталявання стабільнага курсу беларускага рубля, лічыць Нацбанк, неабходны некаторы час. Ад далейшага попыту і прапановы на валюту будзе залежаць і тое, калі адновіцца адзіны афіцыйны курс.

Лукашэнка запатрабаваў ад Нацыянальнага банка безумоўна забяспечыць выкананне задач, якія былі пастаўленыя на нарадзе ў канцы жніўня па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках