10 чэрвеня 2026, Серада, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абшукалі, нічога не знайшлі

3
Абшукалі, нічога не знайшлі

Увечары 10 лістапада ў кватэры падазраванага па крымінальнай справе сябра сойма Партыі БНФ гродзенца Максіма Губарэвіча, дзе ён прапісаны ў бацькоў, быў праведзены ператрус.

Самога Максіма ў гэты час дома не было. Пакуль ён прыехаў, ператрус фактычна скончыўся. Нічога пры гэтым канфіскавана не было. Максім Губарэвіч лічыць, што па той абсурднай справе, якая заведзеная на яго і двух паплечнікаў па партыі - Алеся Каліту і Сяргея Семенюка яшчэ ў жніўні (нібыта за збіццё службовай ахоўніка ранейшага менскага офіса партыі) ператрусу ў яго дома і быць не магло. Таму адназначна такія дзеянні супрацоўнікаў следства і міліцыі можна расцэньваць як псіхалагічны ціск. Нагадаем, што ператрусы па месцы жыхарства Каліты і Семенюка прайшлі значна раней, паведамляе ПЦ «Вясна».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках