10 чэрвеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікі» ляцяць у Азербайджан

3
«Палатачнікі» ляцяць у Азербайджан

Беларуская дэлегацыя на чале са старшынём «палаты прадстаўнікоў» Уладзімірам Андрэйчанкам з 14 па 17 лістапада наведае з афіцыйным візітам Азербайджан.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе «палаты прадстаўнікоў».

У ходзе візіту запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам Азербайджана - прэзідэнтам Ільхамам Аліевым, прэм'ер-міністрам Артурам Расі-задэ і старшынём Мілі Меджліса Актай Асадавым. Плануецца абмеркаванне шырокага кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне палітычнага ўзаемадзеяння, далейшага развіцця міжпарламенцкіх кантактаў. Асобнай тэмай будзе гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Беларускія «парламентары» прымуць удзел у адкрыцці сэрвіснага цэнтра Гянджынскага аўтамабільнага завода ў Баку.

Дэлегацыя «нацыянальнага сходу» таксама ўскладзе вянкі да магілы агульнанацыянальнага лідэра Азербайджана Гейдара Аліева і мемарыяла «Вечны агонь».

Разам з парламенцкай дэлегацыяй Азербайджан наведаюць прадстаўнікі справавых колаў Беларусі - кіраўнікі прадпрыемстваў лёгкай і мэблевай прамысловасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках