9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйск: яшчэ адзін пратакол за Народны сход

2
Бабруйск: яшчэ адзін пратакол за Народны сход

На старшыню аргкамітэту Народнага сходу ў Бабруйску, беспартыйнага грамадзяніна Канстанціна Локцева складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства 8 кастрычніка і ўдзеле ў ім. У гэты дзень у Бабруйску праходзіў Народны сход.

"Зразумела, што нас беспакаранымі не пакінуць. Суд будзе вызначаць ступень маёй віны ў тым, што Народны сход у Бабруйску адбыўся. Пра суд мне паведамяць альбо позвай, альбо праз тэлефон — так сказалі ў міліцыі. Складаў пратакол капітан Ганчароў. Ён жа складаў пратакол і на Віктара Бузінаева. У яго суд адбудзецца заўтра, 3 лістапада", паведаміў "Свабодзе" Канстанцін Локцеў.

Народны сход у Бабруйску адбыўся з затрыманьнем сябра аргкамітэту, старшыні гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева. На яго таксама складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня з тым жа абвінавачваньнем, што й у Локцева.

Аналягічны пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня складзены й на сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Галіну Сьмірнову. Яна пакуль не атрымлівала позвы ў суд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках