24 красавiка 2024, Серада, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АНТ зняло сюжэт з Варшавы ў менскім Палацы моладзі (Відэа)

93

Журналісты падманулі гледачоў, паказаўшы ў кадры з надпісам «Польшча» Мармуровую залу ўстановы, размешчанай на Старавіленскім тракце ў Менску.

«Варшаву захапілі... коткі» - сюжэт з такой назвай выйшаў 1 лістапада на тэлеканале АНТ. Дыктар распавядае аб сусветнай выставе котак, якая нібыта праходзіць у сталіцы Польшчы. Але ў кадрах гледачам паказваюць зусім не Варшаву, а менскі Палац моладзі, паведамляе «Еўрарадыё».

Выставы котак ў Палацы моладзі сапраўды ладзяцца даволі часта. Але нават магія тэлебачання (і таблічка «Польшча» у левым верхнім кутку экрана) не здольная перанесці гледачоў з Менска ў Варшаву. Тым не менш, на старонцы інтэрнэт-сайта АНТ, на якім размешчаны сюжэт, Польшча згадваецца тры разы, і яшчэ адзін раз - Варшава.

Варта дадаць, што карэспандэнту Еўрарадыё не атрымалася знайсці ў Інтэрнэце інфармацыю аб выставе котак, якая праходзіла б у Варшаве 1 лістапада 2011 года.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках