9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабільнага аператара velcom чакае рэзкае падзенне выручкі і прыбылі

25
Мабільнага аператара velcom чакае рэзкае падзенне выручкі і прыбылі

Эксперты Raiffeisen прадказваюць Velcom рэзкае падзенне выручкі і прыбылі ў 2012-13 гадах.

Рэзкая дэвальвацыя беларускага рубля ў 2011 годзе адаб'ецца на значным зніжэнні намінаванай ў еўра выручкі і валавага прыбытку (EBIDTA) беларускага мабільнага аператара Velcom, які з'яўляецца трэцім па велічыні бізнесам для Telecom Austria, як у бягучым, так і ў двух наступных гадах, паведамляе АФН.

Паводле ацэнкі экспертаў банка Raiffesen, у 2012-13 гадах выручка і EBIDTA Velcom знізяцца больш чым у 2 разы ў параўнанні паказчыкамі 2010 года. У апублікаванай банкам аналітычнай запісцы для пакупнікоў акцый Telecom Austria, эксперты адзначаюць, што дэвальвацыя беларускага рубля ўжо адбілася на 27%-ым зніжэнні EBIDTA ўсёй кампаніі Telecom Austria.

Паводле ацэнкі экспертаў банка выручка Velcom па выніках 2011 года знізіцца да 261,3 млн. еўра ў параўнанні з 343,6 млн. у 2010 годзе і 300,3 млн. у 2009 годзе. EBIDTA па выніках бягучага года чакаецца на ўзроўні 115 млн. еўра ў параўнанні з 155,6 млн. у 2010 годзе і 149,9 млн. у 2009 годзе.

Асаблівая рызыка, адзначаюць эксперты, зыходзіць з чаканага сёння, 22 лістапада, рашэння чацвёркі найбуйнейшых сусветных аўдытарскіх кампаній прызнаць Беларусь краінай з гіперінфляцыйнай эканомікай.

У сувязі з гэтым банк прагназуе, што выручка Velcom у 2012-13 гадах упадзе да 164,8 млн. і 169,2 млн. еўра адпаведна, EBIDTA знізіцца да 74,2 млн. (2012) і 76,1 млн. (2013) еўра.

У цэлым, адзначаюць эксперты, Telecom Austria перажывае няпросты для сябе перыяд часу з-за рэцэсіі ў Еўропе і росту канкурэнцыі: у 3 квартале 11 года на трох асноўных сегментах еўрапейскага рынку - Аўстрыя, Балгарыя і Харватыя - EBIDTA знізілася адпаведна на 4,9% , 11,7% і 10,0%.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках