У Менску Bentley пратараніў Renault (Фота)
122- 23.11.2011, 16:58
Сёння днём у Менску на вул. Прытыцкага (не даязджаючы да скрыжавання з вул. Цімашэнка) здарылася ДТЗ: сутыкнуліся Bentley і Renault Laguna.
Па словах відавочцаў, другі аўтамабіль пашкоджаны даволі моцна. У ДАІ Фрунзенскага раёна пацвердзілі факт аварыі. Паводле інфармацыі інспектараў, ніхто не пацярпеў. З-за ДТЗ ў напрамку выезду з горада утварыўся затор.
Як распавёў аглядальніку партала interfax.by інспектар ДАІ Фрунзенскага раёна Менска Андрэй Капусцін, ДТЗ адбылося прыблізна ў 14.00-14.10. «У ДТЗ вінаваты кіроўца Bentley Continental. Ён рухаўся па Прытыцкага ў напрамку вуліцы Цімашэнка і не ўлічыў дарожныя і метэаралагічныя ўмовы. Канкрэтна - мокры асфальт. І ўехаў ў стаялы ў 3-й паласе Renault Laguna», паведаміў інспектар.
Супрацоўнікі ДАІ таксама заўважылі, што малады чалавек за рулём Bentley не ўлічыў ўмовы надвор'я: ішоў дробны дождж.





