Вялікабрытанія лічыць крымінальны пераслед Бяляцкага палітычна матываваным
9- 24.11.2011, 15:22
Вялікабрытанія лічыць крымінальны пераслед праваабаронца Алеся Бяляцкага палітычна матываваным.
Аб гэтым заявіла БелаПАН амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі Размары Томас пасля вынясення прысуду Бяляцкаму 24 лістапада.
«Мы не разумеем, чаму трэба абыходзіцца падобным чынам з такім выбітным праваабаронцам, як Алесь Бяляцкі. Мы будзе абмяркоўваць свае далейшыя дзеянні», - сказала амбасадарка.
Пры гэтым Томас адзначыла, што не можа каментаваць інфармацыю, якую раней распаўсюдзіла бельгійскае інтэрнэт-выданне EUobserver пра магчымасць пашырэння спісу неўяздных беларускіх службоўцаў пасля абвяшчэння абвінаваўчага прысуду Бяляцкаму.
Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас таксама назваў крымінальную справу Бяляцкага палітычна матываванай. «Мы будзем рэагаваць», - заявіў ён.