9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя БНФ пераехала на новы офіс

10
Партыя БНФ пераехала на новы офіс

Партыя БНФ і ЖРЭА Першамайскага раёна Менска падпісалі дамову аб арэндзе памяшкання пад офіс.

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Па ўмовах пагаднення, падпісанага на тры гады, у офісным памяшканні першага паверха жылога дома па адрасе - вуліца Чарнышэўскага 3, размесцяцца офісы Партыі БНФ і грамадскага аб'яднання БНФ «Адраджэньне».

Па словах Аляксея Янукевіча, пасля завяршэння рамонту, офіс партыі адновіць сваю працу ў ранейшым фармаце:

«Запрашаем, прыходзьце да нас на Чарнышэўскага 3, гэта наш новы афіцыйны адрас. У нас ёсць дамова аб арэндзе на тры гады, і я лічу, што гэтыя гады будуць сапраўды плённымі, і неўзабаве мы зможам вярнуць значэнне новага офіса на той узровень, які займала легендарная Управа БНФ на Машэрава, 8», - сказаў палітык.

Нагадаем, у жніўні бягучага года Партыя БНФ была вымушаная з'ехаць з памяшкання на Машэрава, 8, якое арандавала з 1992 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках