9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закідаў камуністаў яйкамі - у турму

29
Закідаў камуністаў яйкамі - у турму

Актывіст арганізацыі «Малады Фронт» Павел Сяргей асуджаны на 7 сутак арышту па частцы 1 артыкула 17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства).

Як паведамляе ПЦ «Вясна», адміністрацыйную справу Сяргея разглядала 8 лістапада суддзя Маскоўскага суду Менску Любоў Сямахіна.

Павел Сяргей разам з двума іншымі маладафронтаўцамі Міхаілам Мускім і Раманам Васільевым былі затрыманыя 7 лістапада падчас камуністычнага мітынгу за спробу закідаць яйкамі помнік Леніну на плошчы Незалежнасці ў Менску. Такім чынам маладыя людзі імкнуліся «выказаць сваё стаўленне да камунізму у дзень бальшавіцкага перавароту - 7 лістапада», а таксама «нагадаць аб злачынствах камуністычнай ідэалогіі», паведаміў сайт «Мололдого фронту».

Кідаючы яйкі ў бок помніка, яны выкрыквалі «Спыніць камунізм!» І «Камунізм пад трыбунал!».

Сёння ж перад судом Маскоўскага раёна паўстануць Міхаіл Мускі і Раман Васільеў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках