Том Стопард павіншаваў Зміцера Бандарэнку
5- 8.11.2011, 16:44
Вядомы брытанскі драматург і рэжысёр Том Стопард адправіў беларускаму палітвязню віншавальную паштоўку.
Паштоўка, якой Том Стопард павіншаваў Зміцера Бандарэнку з Днём нараджэння (Зміцер нарадзіўся 28 верасня), была адпраўленая з Лондана, але з-за адсутнасці ўпэўненасці ў тым, што яна дайшла да адрасата, мы публікуем яе на нашым сайце.

Дарагі Зміцер!
Гэта ўсяго толькі словы добрых пажаданняў, напісаныя ў твой Дзень нараджэння.
З любоўю, і надзеяй на лепшыя дні.
Том