24 красавiка 2024, Серада, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: Беларускіх вайскоўцаў у Лівіі не было

30
Мінабароны: Беларускіх вайскоўцаў у Лівіі не было

Беларускія вайскоўцы нібыта не ўдзельнічалі ў вайне ў Лівіі.

Пра гэта 9 лістапада заявіў памочнік міністра абароны па пытаннях ваеннай палітыкі генерал-маёр Аляксандр Анісімаў на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Адказваючы на пытанне Радыё Свабода, ці ўдзельнічалі беларускія вайскоўцы ў аперацыях у Лівіі, сказаў: «Не, яны не ўдзельнічалі».

Ён дадаў: «Як вы можаце ўявіць сабе, што беларускія вайскоўцы, наяўнасць якіх кожны дзень правяраецца ў нашай краіне, могуць знаходзіцца за яе межамі?»

Па словах Анісімава, у свой час ён узначальваў ваенную контрвыведку ў Беларусі.

«Я добра ведаю ўсіх вайскоўцаў, якія выйшлі ў адстаўку і якія маюць авантурны характар, і якія нейкім чынам маглі б апынуцца ў Лівіі. Аднак усе яны знаходзяцца ў Беларусі. Таму яшчэ раз магу з упэўненасцю сказаць, што беларускія вайскоўцы не прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях у Лівіі».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках