10 чэрвеня 2026, Серада, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошняя дыктатура Еўропы забівае

50
Апошняя дыктатура Еўропы забівае

Еўропа заклікае не расстрэльваць абвінавачаных у здзяйсненні тэракту ў менскім метро.

Пасля таго як стаў вядомы вердыкт Вярхоўнага суда Беларусі ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд заклікаў беларускія ўлады не прыводзіць смяротны прысуд у выкананне. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Рады Еўропы.

«Я заклікаю беларускія ўлады адмяніць смяротны прысуд, які быў сёння вынесены Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалву, - сказаў генеральны сакратар Рады Еўропы. - Злачынства, у якім яны прызнаныя вінаватымі, было варварскім, але іх пакаранне не павіннае стаць такім жа. Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе ўсё яшчэ караюць смерцю людзей. Я заклікаю ўлады неадкладна ўвесці мараторый на прымяненне гэтай вышэйшай меры пакарання. Ахвяры і сем'і тых, хто пацярпеў 11 красавіка, заслугоўваюць правасуддзя, але не помсты».

Упаўнаважаны па правах чалавека ўрада Германіі Маркус Лёнінг таксама асудзіў смяротныя прысуды Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву і запатрабаваў замяніць пакаранне турэмным зняволеннем.

«Я адчуваю спагаду да ахвяр страшнага выбуху ў менскім метро і іхнім сем'ям. Аднак федэральны ўрад па прынцыповых меркаваннях выступае супраць смяротных прысудаў», - заявіў Лёнінг. На ягоную думку, смяротнае пакаранне не з'яўляецца адэкватным сродкам - ні ў якасці пакарання, ні ў барацьбе са злачыннасцю.

«Ніколі нельга выключыць судовыя памылкі. Таму я заклікаю беларускі ўрад да неадкладнай адмены смяротнага пакарання, а ў якасці першага кроку - абвясціць мараторый на прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў», - сказаў амбудсмэн.

«Смяротныя прысуды - адзін з пунктаў у доўгім пераліку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Заклікаю беларускія ўлады, каб яны нарэшце паважалі правы чалавека і грамадзянскія правы», - заявіў Маркус Лёнінг.

Дакладчыкі ПАРЕ па Беларусі і па пытаннях смяротнага пакарання Андрэс Херкель і Рэната Вульвенд расчараваныя прысудам Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.

«Гэта неверагодна, што Беларусь працягвае слепа ігнараваць усе заклікі міжнароднай супольнасці аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне. Такі жорсткі і негуманны від пакарання непрымальны у цывілізаваным грамадстве, якім бы ні было злачынства. Акрамя таго, многія праваабаронцы, якія сачылі за дадзеным справай, выказваюць сумневы ў віне абвінавачаных», - гаворыцца ў заяве.

Дакладчыкі таксама выказалі шкадаванне, што праца створанай у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі групы па пытанні адмены смяротнага пакарання не прынесла вынікаў і «дэпутаты ў Беларусі не асмельваюцца выступіць супраць смяротнага пакарання».

Прэс-служба ПАРЕ таксама паведаміла, што Херкель рыхтуе даклад для Палітычнага камітэта Асамблеі, які будзе адобраны на пасяджэнні 14 снежня з далейшым абмеркаваннем ў рамках сесіі ПАРЕ ў студзені 2012 года.

Намеснік дырэктара праграмы Еўропы і Цэнтральнай Азіі праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» Джон Дальхузен заявіў, што суд над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым не адпавядаў міжнародным стандартам справядлівага судовага працэсу.

У Дальхузена ёсць «сур'ёзныя апасенні», што да падсудных ужываўся гвалт, каб «дамагчыся ад іх прызнання».

У заяве адзначаецца, што Беларусь - апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне.

Прадстаўнік «Міжнароднай амністыі» нагадаў, што смяротнае пакаранне «незваротнае» і заклікаў Аляксандра Лукашэнку неадкладна абвясціць на яго мараторый.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках