9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івашкевічу не дазволілі казаць на АНТ пра вязняў КДБ

53

Палітык Віктар Івашкевіч адмовіўся ад удзелу 11 лютага ў запісу перадачы «Адкрыты фармат» на тэлеканале АНТ.

«Я гатовы быў удзельнічаць у перадачы з умовай, калі б адзіны мой канкрэтны выраз прагучаў у эфіры, — паведаміў БелаПАН каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Віктар Івашкевіч. — У прыватнасці, я лічу, што змяніць да лепшага беларуска-польскія адносіны зможа вызваленне ў Беларусі палітвязняў».

Аднак, адзначыў палітык, на тэлеканале яму паведамілі, што на перадачы не прадугледжваецца абмяркоўваць тэму палітвязняў, падрыхтаваныя да ўдзельнікаў праграмы пытанні таксама не закранаюць гэтую тэму. «У сувязі з гэтым я не бачу сэнсу ўдзельнічаць у запісу перадачы», - заявіў Івашкевіч.

Нагадаем, праграма «Адкрыты фармат» пачала выходзіць на АНТ у канцы студзеня. Яна прыйшла на змену ток-шоў «Выбар», якое вёў Сяргей Дарафееў. Атрымаўшы запрашэнне ад тэлеканала, палітык папрасіў парады ў наведвальнікаў нашага сайта аб тым, ці варта ўдзельнічаць у перадачы.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках