19 красавiка 2024, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерыя Навадворская: Лукашэнка - маньяк і дыктатар (Відэа)

52

«Лукашэнка - маньяк і дыктатар. Атрымаў крэдыты ад Расеі і раз’юшыўся», - заявіла вядомая расейская дэмакратка, каментуючы суды над расейцамі ў Менску.

Учорашні суд над грамадзянамі Расеі Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі - другі. Як і ў дачыненні моладзевага актывіста Васіля Парфянкова, якога асудзілі на 4 гады строгага рэжыму, незалежныя юрысты кажуць пра адсутнасьць віны, а таксама факту злачынства, нагадвае Белсат.

Сведкамі на працэсе выступалі міліцыянты, якія давалі блытаныя паказанні. Напярэдадні амбасада Расеі распаўсюдзіла заяву, заклікаўшы беларускі бок вынесці справядлівы прысуд.

Аднак Валерыя Навадворская лічыць, што далей гэтых заклікаў Расея не пойдзе. «Улады Расеі нават ўдзячныя Лукашэнку, што ён пазбавіў іх хаця б ад двух дэмакратаў», - лічыць дысыдэнтка. Яна таксама дадала, што Крэмль меў магчымасць пазбавіць Беларусь ад Лукашэнкі, але не зрабіў гэтага, бо спалохаўся кандыдата-дэмакрата.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках