28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Кадафі прылятаў у Менск (Аўдыё)

119
Самалёт Кадафі прылятаў у Менск (Аўдыё)

Прыватны самалёт Dassault Falcon 900EX (бартавы нумар 5A-DCN) здзейсніў чартарны рэйс з Трыпалі ў Менск і назад.

Рух самалёта адсочвалі так званыя плэйнспотэры, добраахвотныя «шпіёны» за палётамі авіялайнераў. Па дадзеных назіральнікаў, борт вылецеў з Трыпалі ў пятніцу і вярнуўся ў нядзелю ў 12:30, вылецеўшы з Менска ў 9:30 (CET).

У прэсе з'явіліся самыя розныя версіі, навошта асабісты самалёт Кадафі прылятаў у Менск. Ізраільская газета «Haaretz» лічыць, што ў Менск магла адправіцца сям'я дыктатара. Па іншай інфармацыі, у Менск прылятаў эмісар Кадафі за зброяй, а таксама, што ў Менск даставілі «залаты» запас лівійскага тырана.

МЗС Беларусі паспяшаўся абвергнуць гэтыя чуткі, аднак абвергнуць сам палёт наўрад ці атрымаецца. Назіральнікі запісалі перамовы венгерскіх і мальтыйскіх дыспетчараў з экіпажам.

Listen!

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках