10 чэрвеня 2026, Серада, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяцей пазбавілі добрага настаўніка з-за палітыкі

19
Дзяцей пазбавілі добрага настаўніка з-за палітыкі

Суддзя Пухавіцкага раённага суда Святлана Акуліч вырашыла, што звальненне з працы Наталлі Ільініч адпавядае заканадаўству.

Суддзя, трэба меркаваць, не ўзяла ў разлік ні сведчанні калегаў Наталлі Ільініч, ні былых вучняў, паведамляе «Народная воля». Рашэнне дырэктаркі, якая працавала ў школе ўсяго толькі крыху больш за чатыры месяцы, яна палічыла больш грунтоўным, чым меркаванне настаўнікаў, якія працавалі з Ільініч больш за 20 гадоў, навучэнцаў, якія сведчылі, што дзякуючы такой настаўніцы як Ільініч, ейным урокам, змаглі паступіць у прэстыжныя ВНУ краіны.

Нагадаем, што Наталля Іллініч ў сваёй пазоўнай заяве запатрабавала аднавіць яе на працы, спагнаць з наймальніка сярэдні заробак за час вымушанага прагулу, а таксама маральную кампенсацыю ў памеры 20 мільёнаў рублёў. Наталля рабіла акцэнт на тым, што дырэктарка Наталля Мяркуль, прымаючы рашэнне не працягваць кантракт з Іллініч, парушыла адзін з пунктаў калектыўнай дамовы. У ім вядзецца, што з работнікамі, якія паспяхова і добрасумленна выконваюць службовыя абавязкі, не дапускаюць парушэнняў працоўнай дысцыпліны і маюць працяглы стаж працы, кантракт заключаецца тэрмінам ад 3 да 5 гадоў.

Ільініч працавала ў Талькаўскай школе амаль 26 гадоў. Яна адна з чатырох настаўнікаў (усяго ў школе 19 настаўнікаў), якія маюць вышэйшую катэгорыю. Здавалася б, каму, як не Наталлі, навучаць дзяцей гісторыі!

Наталля Ільініч настойвала на тым, што яе звальненне з працы і адмова ў заключэнні з ёю новага працоўнага кантракту - палітычна матываванае рашэнне дырэктаркі, што прэтэнзіі з боку Мяркуль паўсталі пасля таго, як у Ільініч дома прайшоў ператрус пасля падзей 19 снежня. «Дырэктар не збіралася мяне звальняць. Яна планавала задзейнічаць мяне ў шэрагу агульнашкольных мерапрыемстваў у лютым і ў сакавіку. І раптам усё змянілася», - кажа Наталля. - Няма сумневу, што гэта пераслед за маю грамадскую пазіцыю. І настаўнікі, мае калегі ў судзе па сутнасці гэта пацвердзілі».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках