25 красавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Аляксандр Грыцанаў

22
Памёр Аляксандр Грыцанаў

Філосаф і публіцыст Аляксандр Грыцанаў памёр у ноч на 21 сакавіка.

Грыцанаў быў кіраўніком і галоўным навуковым рэдактарам найбуйнейшай у СНД сацыяльна-гуманітарнай энцыклапедычны серыі (апублікавана 13 энцыклапедый і слоўнікаў) і серыі навуковых біяграфій «Мысляры ХХ стагоддзя» (апублікавана 12 кніг), паведамляе «Радыё Свабода».

У 1987 - 1989 гг. вёў першы ў Менску палітычны дыскусійны клуб «Філасофскія чацвяргі».

Аляксандр Грыцанаў скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1980). Аспірант кафедры філасофіі (1980 - 1983), выкладчык (1983 - 1988), дацэнт (1988 - 1996) Беларускага дзяржаўнага універсітэта; загадчык кафедры, дацэнт Усходне-Еўрапейскага недзяржаўнага інстытута бізнесу і права (1996 - 1998); дацэнт кафедры філасофіі і сацыялогіі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага універсітэта ім. Сахарава (2001 - 2002); карэспандэнт газеты «Беларусы і рынак» і аглядальнік «Белгазеты» (з 2005).

Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках