10 чэрвеня 2026, Серада, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энергетыкі Літвы: У нас ёсць рычагі ціску на Беларусь

14
Міністр энергетыкі Літвы: У нас ёсць рычагі ціску на Беларусь

Арвідас Сякмокас выказаў пратэст будаўніцтве беларускай АЭС на паседжанні Еўракамісіі.

Міністр энергетыкі Літвы Арвідас Сякмокас, які вярнуўся з пазачарговага пасяджэння Рады па энергетыцы ЕЗ, сцвярджае, што ў Літвы ёсць рычагі ціску, якія могуць змяніць планы Беларусі, звязаныя з будаўніцтвам новай атамнай электрастанцыі ў 50 км ад Вільні, перадае DELFI.

Ён сказаў, што падчас вясновай парламенцкай сесіі прадставіць адмысловы праект закона, у якім будуць прадугледжаныя гэтыя рычагі. Аднак больш падрабязна ён казаць пра гэта не стаў.

«Мы лічым, што ў нас ёсць рычагі. Зараз мы іх абмяркоўваем і, думаю, прадставім закон, які дазволіць прымяніць пэўныя рычагі ціску. Сёння яшчэ рана пра іх казаць, пакуль няма праектаў. Магчымыя розныя варыянты, у першую чаргу магчымы наш закон, аднак мы можам абмеркаваць і прапанаваць пэўную дырэктыву ЕК, тады будзем бачыць, якія крокі прадпрымаць ў наступным», - сказаў 23 сакавіка Сякмокас.

Ён сцвярджае, што на Радзе выказаў жорсткую пазіцыю аб планах на будаўніцтва атамных электрастанцый побач з Літвой і заручыўся падтрымкай іншых краін.

«Я выказаў катэгарычны пратэст, гэтыя АЭС (Калінінградская і Беларуская - DELFI) павінныя адказваць патрабаванням бяспекі, павінныя правесці не імітацыйную, а рэальную ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, пра гэта павінны пачуць», - сказаў міністр энергетыкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках