9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля Дня волі актывістка АГП апынулася ў бальніцы

17
Пасля Дня волі актывістка АГП апынулася ў бальніцы

Пасля затрыманняў удзельнікаў акцыі на плошчы Якуба Коласа некаторыя з тых, хто апынуўся на шляху спецназаўцаў, былі вымушаныя звярнуцца за дапамогай у лякарню.

Падчас разгону акцыі 25 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі была збітая актывістка «Маладых дэмакратаў» Вольга Жураўлёва, перадае ucpb.org.

Па ейных словах, «у той момант, калі спецназаўцы пачалі «зачыстку» плошчы Якуба Коласа, яна, спрабуючы пазбегнуць арышту, спусцілася ў падземны пераход. Там на яе накінуліся некалькі супрацоўнікаў у цывільным. Не прад'яўляючы ніякіх дакументаў, яны пачалі выкручваць ёй рукі і спрабавалі пацягнуць ў невядомым кірунку, суправаджаючы пры гэтым свае дзеянні нецэнзурнай лаянкай».

Дзяўчыне атрымалася вырвацца, аднак пры гэтым у яе была моцна вывіхнутая правая рука, і давялося звярнуцца ў лякарню за медыцынскай дапамогай.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках