10 чэрвеня 2026, Серада, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Том Стопард: Калгаснага дыктатара трэба заклікаць да адказу

20
Том Стопард: Калгаснага дыктатара трэба заклікаць да адказу

Нельга забывацца на беларускія жорсткасці, адцягнуўшыся на іншыя падзеі, упэўнены вядомы драматург.

«Ці дазволім мы гэтаму калгаснаму дэспату адпачыць ад праверак і ні за што не адказваць, пакуль нашая ўвага часова прыкаваная да больш маштабных, гучных, сенсацыйных і фотагенічных навінаў у іншых краінах?» - пытаецца ў The Independent вядомы драматург Том Стопард, маючы на ўвазе Аляксандра Лукашэнку. Стопард - удзельнік Belarus Committee - альянсу няўрадавых арганізацый і асобных людзей, якія вядуць кампанію ў падтрымку беларускай апазіцыі.

«Лукашэнка фальсіфікаваў сваё абранне на выбарах, а цяпер актыўна звяртаецца да фальсіфікацыі на судзе над кандыдатамі ад апазіцыі, якія думалі, што супернічаюць з ім», - гаворыцца ў артыкуле. Стопард падкрэслівае, што сябруе з адным з арыштаваных кандыдатаў і ягонай жонкай - Андрэем Саннікавым і Ірынай Халіп. «Я таксама знаёмы з Уладзімірам Някляевым, яшчэ адным кандыдатам (ён быў арыштаваны, моцна збіты і зараз чакае суда пад хатнім арыштам), які - вы не паверыце - з'яўляецца нацыянальным паэтам Беларусі», - піша аўтар. На думку Стопарда, у Лукашэнкі не было неабходнасці звяртацца да гэтых крокаў: «Ён моцна трымае краіну ўжо гадоў 12, самае меншае».

Што цяпер рабіць? - запытвае Стопард. Ён рэкамендуе АБСЕ задзейнічаць так званы «маскоўскі механізм» - прымусіць Беларусь прыняць місію АБСЕ, якая расследуе парушэнні.

Можна таксама падаць у грамадзянскім судзе пазоў з прыватным абвінавачваннем асабіста Лукашэнкі, працягвае Стопард. «Гэты варыянт выглядае малаперспектыўным (трэба ўлічваць такі аспект, як нацыянальны суверэнітэт), але на мінулым тыдні з'явіўся новы фактар - катаванні», - піша ён. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч «распавёў, як абыходзіліся з ім у тайнай паліцыі, у тым ліку распраналі дагала і трымалі на вуліцы пры мінусовай тэмпературы».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках