Сем'і загінулых пры тэракце атрымаюць кампенсацыі па $10 тыс
16- 12.04.2011, 12:26
Сем'і загінулых у выніку тэракту ў Менску атрымаюць па 10 тысяч даляраў, заявіў мэр горада Мікалай Ладуцька журналістам у аўторак.
"Будзе аказаная дапамога каля 10 тысяч даляраў сем'ям загінулых", - сказаў Ладуцька.
Па ягоных словах, пацярпелыя таксама атрымаюць кампенсацыі і іншую дапамогу, перадае РІА "Новости".
"Сёння ж, ва ўсіх сваякоў загінулых будуць нашыя супрацоўнікі, работнікі сацыяльных службаў, псіхолагі", - дадаў кіраўнік горада.
Пахаванні загінулых пачнуцца ў сераду, паведаміў Ладуцька.