28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт Хартыі ў чарговы раз атакаваны

69

Сёння, у 15.13 па менскім часе charter97.org зноў перанес масіраваны DDoS-напад.

Нашыя тэхнічныя магчымасці не дазваляюць эфектыўна змагацца з нападам такой магутнасці і наведвальнікі будуць мець цяжкасці з доступам да сайту.

Мы напрамую звязваем гэтую атаку з жаданнем дыктатарскага рэжыму закрыць рот непажаданым.

Нагадаем, у ноч з 19 на 20 снежня 2010 г офіс рэдакцыі ў Менску быў разгромлены, а супрацоўнікі арыштаваныя. Рэдактарка ​​сайту Наталля Радзіна больш за месяц знаходзілася ў турме КДБ, а потым была адпушчаная пад падпіску аб нявыездзе. Яна вымушаная была з'ехаць з Беларусі, каб не стаць ахвярай несправядлівага прысуду марыянеткавага беларускага суда.

У Беларусі charter97.org з 7 красавіка заблакаваны для дзяржарганізацый, установаў адукацыі і культуры. 12 красавіка сайт быў атакаваны і на працягу сутак быў недаступны нашым наведвальнікам.

Рэдакцыя сайта працягвае дзейнічаць з Вільні. Мы прыкладзем усе сілы, каб аднавіць нармальную працу сайта. Заставайцеся з намі!

За вашу і нашу свабоду!

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках