Конкурс на LTE-частоты ў Беларусі будзе абвешчаны ў верасні
1- 20.04.2011, 13:54
Правядзенне конкурсу на атрыманне LTE-частот сярод беларускіх аператараў мабільнай сувязі папярэдне прызначанае на верасень гэтага года.
Аб гэтым паведаміў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Несцяровіч, перадае "Інтэрфакс Захад".
"Папярэдне, у пачатку верасня, будуць падрыхтаваныя конкурсныя дакументы, якія будуць прадстаўленыя ўсім, хто захоча ўдзельнічаць у гэтым конкурсе", - сказаў С. Несцяровіч.
Ён таксама дадаў, што ў цяперашні час прапрацоўваюцца ўмовы правядзення гэтага конкурсу.