25 красавiка 2024, Чацвер, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі СІЗА КДБ у катаваннях не прызналіся

22
Супрацоўнікі СІЗА КДБ у катаваннях не прызналіся

Алесю Міхалевічу адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з нагоды заявы аб катаваннях у СІЗА КДБ.

Пра гэта сёння заявіў журналістам намеснік генпракурора Беларусі Андрэй Швед на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску.

"Пракуратура адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па ўсіх заявах і довадах", - паведаміў намеснік генпракурора, перадае "Інтэрфакс Захад".

Ён падкрэсліў, што "ў прававой дзяржаве падобнага кшталту заявы з'яўляюцца ні чым іншым, як заявамі аб злачынствах". "Намі правяраліся і довады Міхалевіча, выкладзеныя ў іншых СМІ, а таксама ў Інтэрнэце. Мы паставілі задачу поўна і аб'ектыўна праверыць усе довады Міхалевіча. Апытаныя супрацоўнікі КДБ, СІЗА. Ягоныя сукамэрнікі, абследаваныя камеры", - удакладніў А. Швед.

Ён таксама дадаў, што апытаць самога Міхалевіча не ўяўляецца магчымым.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках