25 красавiка 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ выпускае ў пракат фільм пра Міхалевіча (Відэа)

188
КДБ выпускае ў пракат фільм пра Міхалевіча (Відэа)

Кіраўніцтва Генеральнай пракуратуры на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску паказвала журналістам фільмы.

Мабыць, дэманстрацыя знятага схаванай камерай відэа павінная была пераканаць прэсу ў тым, што ў СІЗА КДБ садысты не працуюць.

У прадэманстраваных кадрах Алесь Міхалевіч гаварыў следчаму, што лаяльны да ўлады, запэўніваў, што для КДБ ён моцны саюзнік. "Упэўнены, што ў нечым я магу быць патэнцыйна карысны. Я гатовы дапамагаць. Я чалавек, які пакуль што нікога не кідаў і не падманваў. Можаце разлічваць", - казаў Міхалевіч.

Экс-кандыдат прапаноўваў "завязаць з палітыкай". "Я магу сваю палітычную дзейнасць прыпыніць ці спыніць наогул. Што прапануеце... Я магу на каго-небудзь выходзіць і сустракацца. Усё залежыць ад таго, як вам лепей", - сказаў А. Міхалевіч.

Пасля сыходу следчага з кабінета, калі здымка яшчэ працягвалася, А. Міхалевіч выглядаў вельмі задаволеным сабой і нават нешта маляваў пальцам на сцяне, смакуе падрабязнасці пралукашэнкаўскай агенцтва "Інтэрфакс Захад".

Нагадаем, сёння Генпракуратура адмовіла Алесю Міхалевічу ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з нагоды заявы аб катаваннях у СІЗА КДБ. "Апытаныя супрацоўнікі КДБ, СІЗА. Ягоныя сукамэернікі, абследаваныя камеры", - удакладніў намеснік генпракурора Беларусі Андрэй Швед.

Алесь Міхалевіч з'яўляецца абвінавачваным па справе аб падзеях 19 снежня. 19 лютага яго выпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Пасля гэтага Міхалевіч заявіў пра катаванні ў следчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушаны быў падпісаць перад тым як выйсці з ізалятара.

Уначы 14 сакавіка ў сваім блогу Міхалевіч абвясціў, што знаходзіцца "па-за зонай дасяжнасці беларускага КДБ".

Напісаць каментар 188

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках