Да 2020 года ў Беларусі з'явяцца дзевяць гідраэлектрастанцый
45- 8.04.2011, 14:12
У Беларусі да 2020 года будзе пабудавана дзевяць гідраэлектрастанцый. Аб гэтым заявіў 7 красавіка на прэс-канферэнцыі першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
Уладзімір Сямашка паведаміў, што першы пускавы аб'ект з серыі запланаваных будзе ўведзены ў строй у бягучым годзе. Гэта Гродзенская ГЭС магутнасцю 17 МВт. Вядзецца работа па падрыхтоўцы да будаўніцтва Полацкай гідраэлектрастанцыі, якую плануюць запусціць у 2014 годзе, і Віцебскай гідраэлектрастанцыі, якую ўвядуць у строй у 2015 годзе. "Праекты ўжо на рэалізацыі, ідзе прапрацоўка дакументацыі", - адзначыў першы віцэ-прэм'ер.
Па словах Уладзіміра Сямашкі, будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю гідраэлектрастанцый - гэта "вырашэнне пытанняў энергабяспекі Беларусі", паведамляе Радыё Рацыя.